14 траўня 2024, aўторак, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Бялынічамі фура збіла чалавека, які выйшаў са свайго аўтамабіля на дарогу

4
Пад Бялынічамі фура збіла чалавека, які выйшаў са свайго аўтамабіля на дарогу
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Мужчына ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.

Раніцай у нядзелю, 13 лістапада, на трасе М-4 Менск — Магілёў у Бялыніцкім раёне памёр 48-гадовы магілёвец, які выйшаў са свайго легкавіка на дарогу. Яго збіў фургон, паведамляе прэсавая служба УУС Магілёўскага абласнога выканкама.

Аварыя здарылася пад 10 гадзін раніцы на 177-м кіламэтры трасы, каля вёскі Ермаловічаў. Кіроўца фургона DAF, 29-гадовы хлопец, учыніў наезд на магілёўца, які знаходзіўся поруч са сваім аўтамабілем на праезнай частцы. Чаму яму давялося спыніцца на дарозе, у міліцыі не ўдакладнілі.

Мужчына ад атрыманых траўмаў сканаў на месцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках