19 траўня 2024, Нядзеля, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз абвясціў аб масавых пастаўках генератараў ва Украіну

11
Еўразвяз абвясціў аб масавых пастаўках генератараў ва Украіну

Генератары дапамогуць украінцам даць рады наступствамі атак Расеі на энэргааб'екты.

Кіраўніца Еўрапарламенту Рабэрта Мэтсола абвясціла пра пачатак кампаніі паставак ва Украіну вялікай колькасці генератараў #GeneratorsofHope (Генератары надзеі), каб дапамагчы ўкраінцам управіцца з наступствамі атак Расеі на энэргааб'екты.

«Надышоў час узмацніць нашу падтрымку. Украіне патрэбная электраэнэргія для лякарняў, школ і дамоў. З дапамогай еўрапейскіх местаў мы забяспечым масавую пастаўку электрагенератараў», - напісала Мэтсола ў Twitter.

Паводле ейных слоў, больш за 10 мільёнаў украінцаў засталіся без электрычнасці праз напады Расеі.

«Мы можам дапамагчы. Сёння мы пачалі нашу кампанію "Генератары надзеі", каб забяспечыць генератарамі нашых украінскіх сяброў. Салідарнасць у дзеянні», - заявіла прэзідэнтка Еўрапарламента.

Арганізатарам кампаніі паставак генератараў ва Украіну таксама выступае Еўрапейская асацыяцыя местаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках