25 красавiка 2024, Чацвер, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусі будзе да +5°С

Заўтра ў Беларусі будзе да +5°С

Падрабязны прагноз на найбліжэйшыя дні.

11 снежня ўначы надвор'е будзе вызначаць поле паніжанага атмасфернага ціску, раніцай і ўдзень пачне адбівацца ўплыў паўночнай перыферыі паўднёвага цыклону, які перамяшчаецца з Балканскага паўвострава на цэнтральныя раёны Украіны, піша pogoda.by.

Воблачна, уначы з праясненнямі. Уначы месцамі кароткачасовы снег. Раніцай і ўдзень чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я: на большай частцы тэрыторыі рэспублікі ападкі (снег, мокры снег, дождж), месцамі моцныя ападкі, наліпанне мокрага снегу, мяцеліца, галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці ўмераны, удзень парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы 0..-7°С, па поўначы краіны месцамі да -9°С; максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе вагацца ад - 5°С на паўночным захадзе да +5°С на паўднёвым усходзе краіны.

12 снежня ўмовы надвор'я працягне фармаваць паўднёвы цыклон, цэнтр якога перамесціцца на Беларусь. Воблачна. Захаваюцца складаныя ўмовы надвор'я: у многіх раёнах рэспублікі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі моцныя ападкі, наліпанне мокрага снегу, галалёд, уначы ў асобных раёнах мяцеліца.

На асобных участках дарог краіны галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны, часам парывісты, уначы месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы 0..-6°С, на паўднёвым усходзе Беларусі яна складзе +1..+4°С; максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе знаходзіцца ў межах ад -5°С на захадзе да +7°С на ўсходзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках