20 траўня 2026, Серада, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэн Уолес: Кіраўнік Генштаба РФ Герасімаў можа быць звольнены

2
Бэн Уолес: Кіраўнік Генштаба РФ Герасімаў можа быць звольнены
Бэн Уолес

Крэмль адхіліў усіх камандзіраў аператыўнымі кірункамі, якія займалі пасады 24 лютага.

Расея ў вайне супраць Украіны страціла больш за 100 000 вайскоўцаў забітымі, параненымі і дэзерцірамі. Кіраўнік Генштаба РФ Валерый Герасімаў можа быць звольнены.

Пра гэта заявіў міністр абароны Вялікай Брытаніі Бэн Уолес падчас выступу ў Палаце супольнасцяў у аўторак, 20 снежня, паведамляе Sky News.

Паводле ягоных словаў, Расея не змагла дасягнуць сваіх стратэгічных мэтаў у вайне і «імкліва» страчвае войскі і ваеннае камандаванне. Ён адзначыў, што на сёння Крэмль адхіліў усіх камандзіраў аператыўнымі кірункамі, якія займалі пасады 24 лютага.

«Расея страціла значную колькасць генералаў і камандзіраў. Ходзяць чуткі пра звальненне генерала Герасімава, паколькі Пуцін адмаўляецца ад адказнасці за прадаўжэнне ваеннай паразы ва Украіне. Высокі ўзровень смяротнасці і рост грамадскай незадаволенасці прадаўжаюцца», – сказаў Уолес.

Міністр заявіў, што больш за 100 000 расейцаў загінулі, атрымалі раненні або дэзерціравалі, УСУ ж знішчылі больш за 4500 браняваных машынаў, а таксама больш за 140 гелікоптараў і самалётаў.

«Кожны дзень з'яўляецца ўсё больш абвінавачванняў у згвалтаваннях, незаконных затрыманнях, катаваннях, жорсткім абыходжанні, смерцях падчас зняволення і бяссудных пакараннях. Ёсць доказы незарэгістраваных месцаў масавых пахаванняў, Расея таксама знішчыла 200 украінскіх культурных аб'ектаў», – рэзюмаваў ён.

Паводле звестак Генштаба УСУ, на стан 19 снежня ўкраінскія вайскоўцы ліквідавалі 99 230 акупантаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках