Украінская выведка: Кожны чацвёрты «мобік» спрабуе ўцячы
1- 24.12.2022, 21:27
- 9,108
Многія ідуць на самастрэлы.
Кожны чацвёрты мабілізаваны расеец спрабаваў ці хоча пакінуць фронт. Яны гатовыя ўцякаць самастойна ці арганізаванымі групамі.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік ГУР Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў. Звесткі былі атрыманыя ўкраінскай выведкай з перахопаў званкоў, піша unian.net.
«Гаворка ідзе пра самастрэлы і карупцыю, каб унікнуць трапляння ў гэтую мясасечку, у якую Пуцін іх кідае. З перахопаў, кожны чацвёрты часткова мабілізаваны ці думае, ці збіраецца, ці ўжо рабіў такія спробы», – расказаў Юсаў.
Паводле ягоных словаў, у лякарнях, дзе лечацца акупанты, ёсць асобнае месца для расейцаў з самастрэламі. Прадстаўнік ГУР дадаў, што некаторыя мабілізаваныя трапляюць у склепы.
«Мы ведаем, што гэтыя склепы часта выкарыстоўваюцца для незаконнага затрымання ўкраінскіх грамадзянаў, але вялікая колькасць людзей у расейскіх скляпах – гэта, уласна, расейскія вайскоўцы. Яны не разумеюць, навошта іх Пуцін выпраўляе, куды выпраўляе... Яны збіраюцца без навучання, абмундзіравання, амуніцыі і зброі. Увогуле выконваюць ролю гарматнага мяса. Расейцы сядзяць у расейскіх скляпах. Вось так Пуцін, “Вагнер”, Прыгожын ставяцца да сваіх жа грамадзянаў і людзей – як да рабоў», – падсумаваў Юсаў.