21 траўня 2026, Чацвер, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр экс-дацэнт МДУ імя Куляшова Віталь Еўмянькоў

6
Памёр экс-дацэнт МДУ імя Куляшова Віталь Еўмянькоў

Яму было 46 гадоў.

На 47-м годзе жыцця не стала магілёўскага журналіста, кандыдата філалагічных навук Віталя Еўмянькова, паведамляе тэлеграм-канал Magilev.by. Экс-дацэнт кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова памёр 25 снежня.

Віталь Еўмянькоў нарадзіўся ў ліпені 1976 года. Скончыў МДУ імя А. Куляшова, а пазней аспірантуру. Навуковыя інтарэсы: славянскія літаратуры (польская, украінская, беларуская).

Паводле інфармацыі «Нашай нівы», з 1999-га ён пачаў выкладаць у роднай альма-матар. З 2008–2021 быў дацэнтам кафедры кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый. Вучыў студэнтаў журналістыцы. Тры гады – з 2009-га да 2012-га ўзначальваў сайт «City.mogilev.by» і гарадскога партала «Mycity.by. Неўзабаве пасля пратэстаў-2020 дацэнта звольнілі з ВНУ.

Месяц таму Віталь Іванавіч прэзентаваў сваю паэму «Філаматы». Ён доўга хварэў.

– Працаваў, пакуль мог, бо быў самаадданым і руплівым. Мы ўсе спадзяваліся на цуд. Але Віталя Іванавіча не стала сёння, а 10.30. На Каляды. Калегі, якія доўга ведалі яго, кажуць, што гэта было ягонае ўлюбёнае свята, — піша Magilev.by.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках