21 траўня 2026, Чацвер, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінабароны Беларусі расказалі пра атрыманне С-400 і «Іскандэраў»

22
У Мінабароны Беларусі расказалі пра атрыманне С-400 і «Іскандэраў»

Яны могуць ажыццяўляць агнявую паразу як наземных, так і паветраных цэляў на вялікіх адлегласцях.

Памочнік Міністра абароны ў ідэалагічнай працы ва УС Беларусі — кіраўнік галоўнай управы ідэалагічнай працы Мінабароны Леанід Касінскі ў эфіры СТВ расказаў пра паскораны працэс атрымання ЗРК С-400 і ракетнага комплексу «Іскандэр».

«Мы даўно гаворым, што мы хацелі б мець гэтыя ўзоры ўзбраення ў сваім баявым складзе. І сёння, напэўна, тая абстаноўка, якая складваецца вакол нашай краіны, час сённяшні вызначыў паскорыць працэс атрымання гэтых узораў», — заявіў Касінскі.

Паводле ягоных словаў, «Іскандэр» і С-400 «могуць ажыццяўляць агнявую паразу як наземных, так і паветраных цэляў на вялікіх адлегласцях, у стратэгічнай глыбіні».

«Нашы вайскоўцы на сёння, экіпажы, разлікі, прайшлі поўны курс падрыхтоўкі ў супольных навучальна-баявых цэнтрах Узброеных сілаў Расейскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь. Гэтыя ўзоры ўзбраення сёння знаходзяцца на баявой варце і гатовыя поўнасцю да выканання задачаў у прызначэнні. Акрамя таго, у ходзе сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў закраналася пытанне пра пераабсталяваныя сродкі паветранай паразы, якія здольны ўжываць спецыяльны боепрыпас. Сёння, як сказалі кіраўнікі дзяржаваў, самалёты пераабсталяваныя, праводзіцца падрыхтоўка лётнага, лётна-тэхнічнага складу да выканання задачаў», – дадаў Касінскі.

Нагадаем, 19 снежня Уладзімір Пуцін падтрымаў рэалізацыю прапановаў Лукашэнкі ў падрыхтоўцы экіпажаў баявых самалётаў войска Беларусі, якія ўжо пераабсталяваныя для магчымага выкарыстання боепрыпасаў паветранага базавання са спецыяльнай баявой часткай. Ён таксама заявіў пра перадачу Беларусі ЗРК С-400 і ракетнага комплексу «Іскандэр».

Пры гэтым у МЗС РФ заявілі, што «не мяркуецца ні фізічна абсталёўваць беларускія сістэмы ядзернымі боезарадамі, ні перамяшчаць такія боезарады на беларускую тэрыторыю», «стварэнне ў Беларусі аб'ектаў для захоўвання ядзерных боезарадаў таксама не прадугледжваецца, яны па-ранейшаму будуць сканцэнтраваныя на цэнтральных складах у межах тэрыторыі Расеі», а «падрыхтоўка беларускіх вайскоўцаў будзе ажыццяўляцца ў расейскіх навучальных цэнтрах паводле праграмаў, якія выключаюць пытанні эксплуатацыі ядзерных боезарадаў».

«На гэтым этапе гаворка ідзе выключна пра перадачу Рэспубліцы Беларусь комплексаў „Іскандэр-М“ падвойнага абсталявання з ракетамі ў звычайным рыштунку, а таксама наданні частцы беларускіх самалётаў Су-25 тэхнічнай магчымасці несці ядзерную зброю. Пры гэтым самі тэхналогіі ў пераабсталяванні самалётаў у носьбіты ядзернай зброі перадаваць не плануецца», – удакладніла прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках