20 траўня 2024, панядзелак, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал Ходжэс назваў ракеты ATACMS «менавіта тым, што цяпер трэба Украіне»

9
Генерал Ходжэс назваў ракеты ATACMS «менавіта тым, што цяпер трэба Украіне»
Бэн Ходжэс

Яны дазволяць трапляць у цэлі ў Крыме ды іншыя ключавыя пазіцыі расейскага войска.

Былы начальнік войскаў ЗША ў Еўропе генерал Бэн Ходжэс заявіў, што калі Украіна атрымае ад ЗША ракеты ATACMS, гэта дазволіць патрапляць у цэлі ў Крыме ды іншыя ключавыя пазіцыі расейскага войска.

Пра гэта паведамляе Politico.

Ходжэс заявіў, што ракеты ATACMS для сістэм HіMARS - гэта «менавіта тое, што Украіне цяпер трэба».

Таксама ў матэрыяле гаворыцца, што зброя большай далёкасці дазволіць нанесці ўдар па ключавых расейскіх пазіцыях, такіх як Керчанскі мост, расейскія вайскова-паветраныя базы ў Крыме і лініі сувязі.

Politico са спасылкай на крыніцы паведаміла, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прасіў амэрыканскага лідэра Джозэфа Байдэна аб перадачы ракет ATACMS украінскаму войску. Аднак пакуль атрымаў адмову.

21 снежня Зяленскі адправіўся ў Вашынгтон з неанансаванай выправай, якая стала ягоным першым замежным візітам з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках