25 красавiка 2024, Чацвер, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мастака Алеся Пушкіна этапавалі ў гарадзенскую турму

10
Мастака Алеся Пушкіна этапавалі ў гарадзенскую турму

Палітычнага вязня перавялі на турэмны рэжым на паўтара года.

Палітычнага вязня мастака Алеся Пушкіна этапавалі ў гарадзенскую турму, паведамляюць праваабаронцы. Узмацненне пакарання ініцыявала адміністрацыя калоніі «Ваўчыныя норы», дзе ён адбываў пакаранне, а пасля суддзя Івацэвіцкага раёна Аляксандр Крыловіч пастанавіў перавесці Пушкіна на турэмны рэжым на паўтара года.

У жніўні стала вядома, што адміністрацыя калоніі "Ваўчыныя норы" ў Івацэвіцкім раёне пакарала Алеся Пушкіна пяццю месяцамі ў ПКТ. Гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць зняволеных у якасці пакарання за заўзятыя парушэнні распарадку калоніі. З яе выходзяць толькі на працу і на паўгадзіны штодзень на шпацыр. Падчас праходкі забаронена размаўляць з іншымі зняволенымі. Перадачы не прымаюць, спатканні і тэлефанаванні забароненыя.

Нагадаем, што мастака затрымалі ў сакавіку 2021 году. Суд над ім пачаўся 10 сакавіка 2022 года, працэс зрабілі закрытым - "дзеля звестак, якія з'яўляюцца дзяржаўнай таямніцай".

У выніку Алеся Пушкіна прысудзілі да 5 гадоў пазбаўлення волі. У калоніі ён знаходзіўся з сярэдзіны красавіка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках