Зяленскі расказаў пра самыя гарачыя кірункі фронту
- 3.12.2022, 21:40
- 4,142

Украінскія абаронцы працуюць, каб расейскія «Калібры» былі на дне.
Украінскія вайскоўцы ўзмацняюць абарону на ўсіх кірунках фронту і максімальна ліквідуюць магчымасці акупантаў. У выніку расейскія "Калібры" маюць быць хіба што на дне. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Камандзіры адрапартавалі прэзідэнту Украіну аб сітуацыі на канкрэтных і важных кірунках. Са слоў Зяленскага, у Данецкай вобласці найбольш гарачымі і балючымі кірункамі з'яўляюцца Бахмут і Салядар.
- Робім усё, каб дапамагчы нашым хлопцам на гэтым кірунку. Кожны, хто там, заслугоўвае самай высокай падзякі! Асобна дзякую памежнікам Чопскага аддзела, якія ваююць менавіта на Бахмуцкім кірунку і сёння «прызямлілі» чарговы самалёт акупантаў, - сказаў украінскі прэзідэнт.
Зяленскі адзначыў, што ў Луганскай і Харкаўскай вобласці адбываецца ўмацаванне ўкраінскіх сіл. На поўдні Украіны вайскоўцы далей знішчаюць магчымасці рашыстаў. Таксама адбываецца ўмацаванне меж.
- Чарнаморская акваторыя - працуем, каб у выніку «Калібры» маглі быць хіба што на дне, - дадаў прэзідэнт Украіны.