24 траўня 2026, Нядзеля, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мост праз Прыпяць у Мазыры будуць рэканструяваць

4
Мост праз Прыпяць у Мазыры будуць рэканструяваць

Па мосце праз Прыпяць праходзіць дарога Калінкавічы-Мазыр.

Мост праз Прыпяць у Мазыры будуць рэканструяваць, распрацоўваецца праектная дакументацыя. Кошт работ папярэдне ацэньваюць у 125 мільёнаў рублёў, кошт праектна-пошукавых работ - 3,4 мільёна, паведамляе Мазырскі гарвыканкам.

Па мосце праз Прыпяць праходзіць дарога Калінкавічы-Мазыр, таму рэканструкцыя будзе праходзіць па дзяржаўнай праграме «Дарогі Беларусі» на 2021-2025 гады. Тэрмін выхаду праекта - да 30 снежня 2023 года.

Рыхтуецца таксама праектная дакументацыя для рэканструкцыі моста праз Днепр (аўтадарога мяжа РФ-Гомель-Кобрын), праект павінен быць гатовы да 30 чэрвеня 2021 года.

Усяго ж па дзяржпраграме да 2025 года ў Гомельскай вобласці прадугледжаная распрацоўка праектнай дакументацыі па рэканструкцыі сямі мастоў - праз рэкі Прыпяць, Днепр, Случ, Сож, Гутлянку, Дабрыцу і Спонку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках