Балгарыя падпісала дэкларацыю аб еўраперспектыве Украіны
2- 20.02.2022, 20:43
- 5,224
Гэта ўжо восьмая такая дэкларацыя.
Балгарыя падпісала дэкларацыю аб еўрапейскай перспектыве Украіны. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба ў нядзелю, 20 лютага.
Напярэдадні падчас Мюнхенскай канферэнцыі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з прэм'ер-міністрам Балгарыі Кірылам Пятковым.
«З ім ён падпісаў дэкларацыю аб падтрымцы Балгарыяй еўрапейскай перспектывы Украіны. Гэта ўжо восьмая такая дэкларацыя, гэта значыць практычна траціна чальцоў ЕЗ афіцыйна пацвердзілі еўрапейскую перспектыву Украіны», - дадаў Кулеба.