23 траўня 2026, Субота, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Беларусі з ЕЗ стаіць больш за 4,3 тысячы фур

6
На мяжы Беларусі з ЕЗ стаіць больш за 4,3 тысячы фур

Чэргі вознікаў на мяжы з Еўразвязам растуць амаль тыдзень.

На мяжы з ЕЗ захоўваецца праблема шматкіламетровых чэргаў з вознікаў. На 5 лютага ў кантрольных пунктах знаходзіцца 4350 фургонаў, паведамляе zerkalo.io са спасылкай на памежны камітэт.

У латвійскім кірунку больш за ўсё аўтамабіляў знаходзіцца ў КП Урбаны - больш за 630 фур. У літоўскім на пункце Беняконі - там чакаюць сваёй чаргі больш за 540 аўтамабіляў. На выездзе ў Польшчу самы заняты кантрольны пункт - Казловічы. Там сабралася больш за 700 аўтамабіляў.

Нагадаем, 1 лютага на мяжы знаходзілася блізу 3,5 тысяч фургонаў. На наступны дзень у чэргах было больш за чатыры тысячы самаходаў. Таксама 2 лютага ў чарзе на мяжы пад Гародняй памёр 37-гадовы кіроўца.

Расейская Асацыяцыя міжнародных аўтамабільных вознікаў заяўляе аб праблемах з беларускага боку: з іхніх слоў, пры прапускной здольнасці КП Каменны Лог 500 аўтамабіляў за дзень там рэгіструюць толькі 300-400 фур. Памежны камітэт, у сваю чаргу, адзначае павольную працу замежных калег: паводле слоў ДПК, за 4 лютага польскія кантрольныя службы зарэгістравалі толькі 64% аўтамабіляў ад устаноўленай нормы, літоўскія — 75% цяжкавікоў ад прапускной здольнасці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках