«Беларусы, задайце сабе некалькі пытанняў»
9- 5.02.2022, 21:57
- 10,496
Досыць з нас Сініх пальцаў.
Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў ліст чытача:
- Беларусы, задайце сабе пытанне: «Якая мая граніца?». Граніца падзення заробку і даходу? Граніца павышэння «камуналкі»? Граніца павышэння цаны паліва - 2,5 рубля, а можа 3 рублі за літар?
Якая граніца колькасці палітычных зняволеных? А іх ужо тысячы чалавек! Гэта параўнальна з насельніцтвам аграгарадка. Проста ўсё насельніцтва аднаго аграгарадка ўзялі, вывезлі і трымаюць у закладніках. Без віны і довадаў. У нечалавечых варунках, ад якіх падрываецца здароўе.
Усё проста таму, што аднаму з 9,4 мільёна захацелася даўжэй пасядзець на пасадзе прэзідэнта.
Дзе мая граніца? Я кажу - досыць!