20 траўня 2024, панядзелак, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арастовіч пра калону, якая ішла на Кіеў: Ходзяць пешшу па сёлах, паліва няма

14
Арастовіч пра калону, якая ішла на Кіеў: Ходзяць пешшу па сёлах, паліва няма
АЛЯКСЕЙ АРАСТОВІЧ

Войскі РФ не пагражаюць украінскай сталіцы.

Дарадца кіраўніка Сядзібы прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч расказаў, што пагрозы для Кіева цяпер няма і найбліжэйшым часам не праглядаецца.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на словы Арастовіча ў эфіры тэлемарафона UAразам.

"Пра Кіеў можна не хвалявацца наогул. Усе сілы, якія накіроўваліся на Кіеў, былі разбітыя. Яны сталі ў абарону. Цяпер ходзяць пешшу па сёлах, бо рухацца не могуць, бо паліва няма", - паведаміў Арастовіч аб сітуацыі ў сталіцы.

Ён падкрэсліў, што цяпер пагрозы для Кіева няма.

"Пагрозы беспасярэдне Кіеву няма і найбліжэйшым часам не праглядаецца. Гэтак жа Харкаў, Сумы, Чарнігаў", - дадаў дарадца кіраўніка АП.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках