Reuters: Ахметаў паабяцаў аднавіць украінскі Марыупаль
13- 16.04.2022, 20:27
- 13,354
Украінскі алігарх упэўнены, што вайскоўцы працягнуць бараніць горад.
Украінскі бізнэсовец Рынат Ахметаў у каментары агенцтву reuters заявіў, што яго кампанія СКС выканае ключавую ролю ў пасляваенным аднаўленні Украіны як найбуйнейшы прыватны бізнэс краіны.
Ён паабяцаў, што будзе дапамагаць нанава адбудоўваць Марыупаль, які стаў як сусветнай трагедыяй, так і сусветным прыкладам гераізму. Ахметаў падкрэсліў, што для яго Марыупаль быў і заўсёды будзе ўкраінскім, ён упэўнены, што ўкраінскія вайскоўцы прадоўжаць абараняць горад.
Бізнэсовец нагадаў, што вярнуўся ва Украіну 23 лютага і застаецца ў краіне, штодня падтрымліваючы сувязь з кіраўнікамі «Метінвеста» - сваёй кампаніі, якая кіруе марыупальскімі заводамі «Азоўсталь» і ММК імя Ільіча.
«Мая мэта - вярнуцца ва ўкраінскі Марыупаль і рэалізаваць нашы [новыя вытворчыя] планы, каб марыупальская сталь магла, як і раней, канкурыраваць на сусветных рынках», - цытуе агенцтва каментар Ахметава.