23 красавiка 2024, aўторак, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны штаб УСУ: На палігонах Беларусі разгарнулі два ракетныя дывізіёны з «Точкай-У» і «Смерчамі»

30
Генеральны штаб УСУ: На палігонах Беларусі разгарнулі два ракетныя дывізіёны з «Точкай-У» і «Смерчамі»

З 22 чэрвеня да 1 ліпеня ў Гомельскай вобласці запланаванае правядзенне "збораў з удзелам вайсковаабавязаных".

На асобных палігонах на тэрыторыі Беларусі разгорнутыя два ракетныя дывізіёны тактычнага ракетнага комплексу "Точка-У" і дывізіён рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Смерч". Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на старонцы Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны.

Адзначаецца, што на Валынскім і Палескім кірунках падраздзяленні ўзброеных сіл Беларусі (да сямі батальёнаў) на ратацыйнай падставе выконваюць задачы "заслоны дзялянкі ўкраінска-беларускай мяжы".

- Паводле наяўнай інфармацыі, на асобных палігонах на тэрыторыі Беларусі разгорнутыя два ракетныя дывізіёны тактычнага ракетнага комплексу «Точка-У» і дывізіён рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Смерч», - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, зазначаецца, што ў перыяд з 22 чэрвеня да 1 ліпеня ў Гомельскай вобласці запланаванае "правядзенне збораў з удзелам вайсковаабавязаных".

- Не знікла пагроза ракетна-бомбавых удараў і артылерыйскіх абстрэлаў з тэрыторыі Беларусі, - гаворыцца ў паведамленні.

Як вядома, расейскія войскі з пачатку паўнамаштабнага ўварвання 24 лютага заходзілі ва Украіну ў тым ліку з Беларусі. У красавіку УСУ выціснілі расейскія войскі з паўночных абшараў краіны, акупанты адышлі на тэрыторыю Беларусі, адкуль былі перадыслакаваныя на расейскую тэрыторыю і затым зноў на ўкраінскую тэрыторыю.

З тэрыторыі Беларусі РФ перыядычна выпускае па ўкраінскіх аб'ектах ракеты.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках