25 красавiка 2024, Чацвер, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы заявілі аб карысці кавы для пячонкі

4
Навукоўцы заявілі аб карысці кавы для пячонкі

Даследаванне спецыялістаў доўжылася 11 гадоў.

Навукоўцы высветлілі, што кава можа абараніць арганізм ад сур'ёзных захворванняў пячонкі, паведамляе The Guardian (пераклад - medicina.ua).

Даследнікі з Саўтгемптанскага ўніверсітэта і Каралеўскага медыцынскага даследчага інстытута ў Эдынбургу вывучылі стан пячонкі 494 585 пацыентаў на працягу амаль 11 гадоў. У выніку яны зарэгістравалі больш за 3600 выпадкаў хранічных захворванняў пячонкі, а таксама 301 смяротны вынік.

Аналіз паказаў, што пасля ўліку такіх чыннікаў, як індэкс масы цела, спажыванне алкаголю і статус курэння, у тых, хто піў усякую колькасць кавы ўсякага гатунку, рызыка развіцця хранічнага захворвання пячонкі або тлушчавай хваробы пячонкі была на 20% ніжэйшая. У аматараў кавы таксама на 49% ніжэйшая рызыка смерці ад такіх хвароб, адзначылі навукоўцы.

Адзначаецца, што зніжэнне рызыкі таксама было выяўленае пры паасобным разглядзе распушчальнай кавы, кавы без кафеіну і меленай - апошняя была звязаная з найбольшым станоўчым уплывам на пячонку.

"У вялікай выбарцы ў Вялікай Брытаніі пацвердзілася, што ўжыванне кавы абараняе ад цяжкіх захворванняў пячонкі", – сказаў адзін з аўтараў прац прафесар Пол Радэрык.

Пры гэтым навукоўцы адзначаюць, што хвароб пячонкі нельга пазбавіцца толькі з дапамогай кавы. Яны раяць скараціць ужыванне алкаголю і падтрымліваць нармальную вагу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках