20 траўня 2024, панядзелак, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зноў шалее непагадзь

10
У Беларусі зноў шалее непагадзь

Ідзе град, вецер валіць дрэвы.

Cёння ў многіх раёнах краіны чарговы раз ліе, грукоча і зіхаціць. Вось якія фота і відэа непагадзі выкладваюць у сацсетках, піша zerkalo.io.

У Старых Дарогах Менскай вобласці паведамляюць пра навальніцу з моцным громам, затопленыя вуліцы, вецер ламае дрэвы, людзі дзеляцца фатаграфіямі цяжкага ліпеньскага граду.

– Градам ледзь кароваў не пазабівала, – скардзяцца ў гарадскім тэлеграм-чаце.

Стыхія нарабіла шкоды і ў Светлагорску: у розных месцах паваліліся дрэвы, на Прывакзальнай упаў прыпынак.

У Менску сёння таксама моцна ліло.

Нагадаем, у гэтыя выхадныя, 16–17 ліпеня, прагназуецца халаднаватае надвор'е, зноў не абыдзецца без дажджоў і навальніцаў – сіноптыкі нават выпісалі на суботу штармавое папярэджанне з жоўтым узроўнем небяспекі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках