На Запарожжы ўкраінскія байцы збілі Су-25 РФ, яшчэ адзін – падбілі
4- 15.07.2022, 21:11
- 8,730
Вораг спрабаваў атакаваць з двух Су-25 украінскія пазіцыі, але атрымаў адпор.
У Запарожскай вобласці байцы з Цэнтра спецаперацый Службы бяспекі і вайскоўцы Узброеных сілаў знішчылі адзін самалёт расейскіх захопнікаў, яшчэ адзін падбілі.
Як гаворыцца ў паведамленні СБУ ў Telegram, на днях у раёне населеных пунктаў Арэхаў і Стэпавы вораг спрабаваў атакаваць з двух Су-25 украінскія пазіцыі.
"Але нашы хлопцы дзейнічалі на апярэджанне – трапна адпрацавалі па варожых самалётах з ПЗРК. Як вынік: адзін Су-25 знішчаны, іншы – падбіты", – гаворыцца ў паведамленні.
Таксама спецназаўцы нядаўна знішчылі чатыры адзінкі БМП, адзін БТР, склад боекамплекту і пазіцый ворага.