9 траўня 2024, Чацвер, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін з найбуйнейшых нацпраектаў Пуціна зазнаў няўдачу праз санкцыі

10
Адзін з найбуйнейшых нацпраектаў Пуціна зазнаў няўдачу праз санкцыі

Урад РФ вымушаны ўключыць рэжым жорсткай эканоміі.

Нацыянальныя праекты Крамля - пералік ініцыятыў, з якімі расейскі кіраўнік Пуцін ішоў на выбары 2018 года, абяцаючы перамагчы беднасць, дагнаць сусветную эканоміку і выцягнуць краіну з дэмаграфічнай ямы, - працягваюць разбурацца, піша Finanz.

Адмовіўшыся ад мэты вывесці Расею ў топ-5 эканомік свету і адклаўшы на 10 гадоў задачу ўдвая знізіць узровень беднасці, Пуцін пераносіць тэрміны праекта "Бяспечныя і якасныя аўтамабільныя дарогі" - другога паводле сумы сродкаў, якія выдадауць з бюджэту.

Рэалізацыя праекта, у рамках якога да 2024 года планавалася пабудаваць і рэканструяваць 1800 км дарог федэральнага значэння, пераносіцца на 2030 год, вынікае з пераліку даручэнняў Пуціна, апублікаванага на сайце Крамля.

Пры гэтым прэзідэнт РФ дапускае змяненне пастаўленых мэт, сярод якіх – давесці да 60% дзель дарог, якія адпавядаюць нарматыўным патрабаванням па Расеі, і да 85% – у гарадах. Ураду даручаецца "пры неабходнасці правесці актуалізацыю пашпартоў яе асобных структурных элементаў", гаворыцца ў дакуменце.

У бюджэце-2022 на дарожны нацпраект закладзена 331,7 млрд рублёў (больш - толькі на дэмаграфію). У наступным годзе фінансаванне планавалі павялічыць да 445,8 млрд. рублёў, а ў 2024-м - да 544,8 млрд. рублёў.

Але вайна з Украінай, санкцыі Захаду і падзенне эканомікі змушаюць урад уключаць рэжым эканоміі. Агулам у найбліжэйшыя тры гады Мінфін плануе скараціць выдаткі на 1,6 трыльёна рублёў, пусціўшы пад секвестр 59 з 62 дзяржпраграм і артыкулаў выдаткаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках