УСУ праводзяць магутную аперацыю на поўдні
6- 22.07.2022, 21:15
- 25,204
Вынікі ўжо можна ўбачыць.
Узброеныя сілы Украіны на сёння праводзяць магутную аперацыю на поўдні, вынікі якой могуць здзівіць.
Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніцы аб'яднанага каардынацыйнага прэсавага цэнтра сіл абароны Украіны "Поўдзень" Наталлі Гумянюк у эфіры "24 канала".
Паводле ейных слоў, сітуацыя на гэтым кірунку напружаная, мяняецца дынамічна, але застаецца пад кантролем УСУ. Якія, да таго ж, праводзяць магутную аперацыю.
"Дэталяў мы пакуль не выдаём, але абавязкова здзівім вас тым, што будзе ў выніку", - падкрэсліла яна.
Гумянюк дадала, што расейскія вайскоўцы дэмаралізаваныя і адмаўляюцца ісці ў бой пасля знішчэння каманднага пункта адной з мотастралковых брыгад.