Лукашыст насмяшыў сваёй заявай пра беларускіх футбалістаў
5- 22.07.2022, 21:47
- 11,230
Як выявілася, недарэк ад беларускага футбола «баяцца немцы».
Нямецкі футбольны клуб "Кёльн" выступіў з прапановай адхіліць беларускія клубы ад еўракубкаў. Так званы палатнік Андрэй Струнеўскі агаломшыў сваёй рэакцыяй на гэта: маўляў, "гэта значыць, што ўзровень нямецкага футбола падае, яны нас баяцца".
На думку Струнеўскага, прычына просьбы нямецкага клуба — «сяброўства» сучаснага Менска і Масквы: «За тое, што мы сябруем з РФ, яны дазваляюць рабіць такія заявы. Яны караюць нас за сяброўства: вось з гэтымі сябруйце, а з гэтымі - не».
І яшчэ: "Тут употайкі відаць, што яны баяцца сустрэцца з футбольнымі клубамі Беларусі на міжнароднай арэне".
Нагадаем, беларускія клубы зазналі гучны крах у Лізе канферэнцый. Менскае "Дынама", БАТЭ і "Гомель" саступілі ў сваіх стартавых матчах.