20 траўня 2024, панядзелак, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы адмаўляюцца падпісваць кантракты з Мінабароны РФ

8
Расейцы адмаўляюцца падпісваць кантракты з Мінабароны РФ

Пра гэта паведамляе ўкраінская выведка.

Грамадзяне Расеі адмаўляюцца падпісваць кантракты з Міністэрствам абароны РФ. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Скібіцкі.

"Калі першыя месяцы той жа самы БАРС - "баявы вайсковы склад гэтай краіны", як яны называюць, даволі актыўна прыцягваўся і мы ведаем, як ішло ды ідзе фармаванне гэтых батальёнаў, - то цяпер мы ведаем, ужо ёсць прыкметы таго, што грамадзяне Расеі адмаўляюцца падпісваць кантракты. Тыя, якія знаходзяцца ў БАРС, (адмаўляюцца) падпісваць кантракты на праходжанне службы, бо яны разумеюць - яны адразу будуць накіраваныя да нас, на ўкраінскую тэрыторыю для вядзення баявых дзеянняў", - растлумачыў ён.

На пытанне, дзе ў Расеі больш за ўсё адмаўляюцца ад падпісання кантрактаў, Скібіцкі зазначыў, што гэта перш за ўсё залежыць ад таго, у якіх падраздзяленнях найбольшыя страты.

- Проста людзі не жадаюць падаўжаць кантракт, і яго скасоўваюць. Бо юрыдычна вайны няма, ёсць "спецыяльная аперацыя", якая дазваляе па вяртанні ў сваё падраздзяленне не падаўжаць кантракт. І тут юрысты, як кажуць, ім наадварот падказваюць, як гэта правільна зрабіць. Бо калі б была вайна, гэта была б зусім іншая адказнасць за невыкананне загаду, – параўнаў прадстаўнік ГУВ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках