20 верасня 2026, Нядзеля, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда: Расея мае саступіць у вайне з Украінай

2
Анджэй Дуда: Расея мае саступіць у вайне з Украінай

Для гэтага Захад далей дапамагацьме ўкраінцам.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што РФ мае саступіць у вайне з Украінай. Дзеля гэтага Захад будзе далей даваць украінцам разнастайную дапамогу. Аб гэтым польскі прэзідэнт сказаў на другім саміце першых лэдзі і джэнтльменаў, піша nv.ua.

"Куды б я ні паехаў, я заўсёды падтрымліваю Украіну, падтрымліваю кандыдацтва Украіны ў ЕЗ. Мы таксама даём Украіне падтрымку праз NATO", — заявіў Дуда падчас уключэння.

Паводле ягоных слоў, ён разам з іншымі прэзідэнтамі і прэм'ер-міністрамі арганізоўвае вайсковую дапамогу Украіне, у тым ліку перадачу сучаснага ўзбраення, артылерыйскіх набояў, бронекамізэлек.

«Каб усе маглі ўбачыць, наколькі мы ганарымся мужнасцю ўкраінскіх жаўнераў, нават калі расейцы пераважаюць іх лікам, мы ўсё адно будзем давацьмем украінцам дапамогу. Гэта самая галоўная наша задача», - падкрэсліў прэзідэнт Польшчы.

Дуда таксама выказаў спадзяванне, што Украіна скора пераможа ў вайне і адновіцца.

«Я вельмі спадзяюся, што Украіна скора вызваліцца, адновіцца і ператворыцца ў самую чароўную і сучасную краіну. Галоўнае, каб расейцы саступілі з ваеннага пункту гледжання і ў іншых сфэрах, а Украіна стала часткай вольнага свету», - адзначыў ён.

Ва Украіне 23 ліпеня другі раз праходзіць саміт першых лэдзі і джэнтльменаў. Галоўнай тэмай сёлетняга саміту з'яўляецца чалавек і роля чалавечага капіталу ў развіцці дзяржавы. Частка гасцей асабіста прысутная на імпрэзе, а некаторыя далучаюцца ў фармаце тэлемоста.

Першы саміт першых лэдзі і джэнтльменаў прайшоў 23 жніўня 2021 года ў Кіеве. У яго выніку ўдзельнікі прынялі "дакумент мяккай сілы" — супольную дэкларацыю пра міжнароднае супрацоўніцтва і спрыянне развязанню актуальных гуманітарных праблем і дасягненню мэт устойлівага развіцця ААН.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках