У Белавежскай пушчы паказалі, як выглядае жыццё на драўніне
5- 28.07.2022, 21:36
- 11,848
Нерэальная прыгажосць.
На афіцыйным сайце Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" апублікавалі незвычайную і вельмі прыгожую фотападборку. Як расказваюць аўтары матэрыялу, у пушчы вельмі шмат мёртвай драўніны, якая знаходзіцца ў рознай стадыі гніення. Нягледзячы на гэты стан, у такіх дрэвах кіпіць сапраўднае жыццё, набываючы даволі мудрагелістыя формы. У гэтым пастараліся і лішайнікі, і грыбы, і мхі, і міксаміцэты, і кузуркі... Вось некалькі яркіх фота пушчанскіх насельнікаў.








