20 верасня 2026, Нядзеля, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Механізатар у Жлобінскім раёне «зрабіў сабе падарунак на дзень нараджэння» і скраў салярку

14
Механізатар у Жлобінскім раёне «зрабіў сабе падарунак на дзень нараджэння» і скраў салярку

Ён зліў 60 літраў фарбаванага паліва.

У Буда-Кашалёўскім раёне аперацыйныя супрацоўнікі мясцовага РАУС арганізавалі праверку ў дамах механізатараў дзвюх фермаў і выявілі адразу некалькі выпадкаў крадзяжу паліва, якое злілі са службовага транспарту. Адзін з механізатараў такім чынам хацеў зрабіць сабе падарунак на дзень нараджэння, але замест віншаванняў атрымаў пратакол, расказалі ва УУС Гомельскага абласнога выканкама.

У выніку праверкі нячыстых на руку механізатараў выявілася трое. У вёсцы Рогіні ў работніка фермы знайшлі каністры з падфарбаваным дызельным палівам: мужчына захоўваў іх проста ў двары. Ён прызнаўся, што зліў паліва з "Амкадора" яшчэ некалькі дзён таму.

А ў вёсцы Крыўску механізатар захоўваў паліва за адрынай у хмызах, спадзяючыся, што міліцыя будзе аглядаць толькі самі пабудовы. Але аперацыйныя супарцоўнікі ўсё адно знайшлі выкрадзенае: выявілася, што работнік гаспадаркі за некалькі дзён зліў са службовага трактара 50 літраў саляркі.

На самым незвычайным крадзяжы злавілі механізатара з вёскі Кірава — у яго знайшлі 60 літраў фарбаванага паліва. Вясковец прызнаўся, што зліў яго з трактара на тэрыторыі малочнатаварнай фермы, пры гэтым падкрэсліў, што злачынства ён учыніў у свой дзень свайго нараджэння. Але міліцыянтаў гэты факт не расчуліў, і замест віншаванняў яны склалі на яго пратакол.

Ва ўсіх выпадках распачаты адміністрацыйны працэс паводле фактаў дробнага крадзяжу. Выкрадзенае паліва вернутае сельскагаспадарчым арганізацыям.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках