Данілаў: Блізу мільён украінцаў атрымлівае баявы і ваенны досвед
5- 6.07.2022, 21:10
- 5,308

Замест дэмілітарызацыі прайшла максімальная мілітарызацыя Украіны.
Пра гэта ў Twitter паведаміў сакратар РНБА Аляксей Данілаў, паведамляе Цэнзар.НЕТ.
«Пра так званыя мэты расеі. За 4 месяцы замест дэмілітарызацыі адбылася максімальная мілітарызацыя. Украіна ўдарнымі тэмпамі ажыццяўляе пераўзбраенне паводле стандартаў NATO. Адбываецца сталае назапашванне і насычэнне Сіл абароны заходняй зброяй і тэхналогіямі», - падкрэсліў ён.
«Блізу мільён украінцаў атрымлівае баявы і ваенны досвед. "План пуціна" ідзе паводле раскладу? Украінская якасць абавязкова пераважыць рашысцкую колькасць. Дзякуй партнёрам!» – дадаў сакратар РНБА.