20 траўня 2024, панядзелак, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеўскай вобласці знайшлі схоў расейскай зброі

3
У Кіеўскай вобласці знайшлі схоў расейскай зброі

У схованцы былі набоі для РЗСА і гранатамёты.

На дэакупаванай тэрыторыі Макараўскай грамады ў Кіеўскай вобласці праваахоўнікі здалелі адшукаць схованку расейскай зброі. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Макараўскую селішчную раду.

Паводле інфармацыі службоўцаў, тэрыторыю Макараўскай грамады патрулявалі УСУ і паліцыя. У адным з дамоў яны здалелі выявіць схованку са зброяй і баявымі прыпасамі:

- гранаты "Ф-1";

- РГД-5;

- гранатамёт;

- ПЗРК "Пярун".

Таксама вайскоўцы здалелі выявіць 3 артылерыйскія набоі ды 5 ракет для рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Град» у лесапаласе. Знаходкі былі перададзеныя ратавальнікам для далейшага абясшкоджвання.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках