23 траўня 2026, Субота, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вызвалілі сяло за тры гадзіны: уварваліся на лютым фанатызме»

3
«Вызвалілі сяло за тры гадзіны: уварваліся на лютым фанатызме»

Украінскі нацгвардыец - аб баях з расейскімі акупантамі.

Украінскі нацгвардыец Дмытро расказаў аб баях з расейскімі акупантамі.

Пра гэта гаворыцца ў сюжэце Усходняга аперацыйна-тэрытарыяльнага аб'яднання НДУ.

- Літаральна за тры-чатыры гадзіны была праведзеная аперацыя, паселішча было вызваленае, - апавядае Дмытро.

Ён мяркуе, што ім вельмі пашанцавала, бо яны здалелі ўпотай падрыхтаваць удар і выкарыстаць эфэкт раптоўнасці.

«Мы, можна сказаць, уварваліся туды на лютым фанатызме! Расейскія войскі пачалі адыходзіць і прарывацца ў іншы бок. Яны думалі, што мы сцягнулі сюды ўсе рэзэрвы! Аднак мы не сцягвалі войскі. Гэта было наша невялікае падраздзяленне з дэсантам», - дадаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках