16 траўня 2024, Чацвер, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінскія мытнікі канфіскуюць у расейцаў еўры на мяжы

17
Фінскія мытнікі канфіскуюць у расейцаў еўры на мяжы

ЕЗ забараніў увоз у Расею банкнотаў еўраў у сакавіку.

Мытня Фінляндыі ў чацвер пацвердзіла, што ў адпаведнасці з санкцыямі Еўрапейскага Звязу супраць Расеі канфіскуе еўры ў расейскіх турыстаў, якія вяртаюцца дадому.

Пра гэта паведамляе Yle.

Напярэдадні расейскае выданне "Фантанка" расказала пра некалькі выпадкаў канфіскацыі грошай гатоўкай падчас перасячэння мяжы Фінляндыі з Расеяй у расейцаў.

Адзін з іх расказаў, што мытнікі прапаноўвалі яму або перадаць канфіскаваныя грошы любому, хто едзе ў Фінляндыю, або пакінуць на захоўванне ў пункце пропуску і забраць пры паўторным уездзе ў краіну, паколькі тэрмін захоўвання не абмежаваны.

Галоўны мытны інспектар Ярка Кескінен пацвярджае, што грошы гатоўкай у расейцаў на мяжы канфіскуюць на падставе санкцый, уведзеных ЕЗ у дачыненні да Расеі праз вайну ва Украіне.

"Экспарт афіцыйнай валюты ЕЗ у Расею забаронены санкцыйным рэгламентам", – адзначае ён і ў той самы час дадае, што магчымасці захоўваць грошы ў пункце пропуску ў грамадзянаў РФ няма.

Нагадаем, яшчэ ў сакавіку Еўрапейскі Звяз забараніў увоз у Расею банкнотаў еўраў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках