20 траўня 2024, панядзелак, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі РФ вісяць на валаску

9
Войскі РФ вісяць на валаску
ФОТА: AP

Крэмль наважыўся на адчайны крок.

Расейскія войскі ва Украіне «вісяць на валаску», а планы Крамля правесці «фіктыўныя рэферэндумы» у акупаваных украінскіх рэгіёнах з'яўляюцца адчайным крокам Уладзіміра Пуціна.

Аб гэтым заявіла намесніца Дзяржсакратара ЗША Вэндзі Шэрман, перадае CNN.

Шэрман не выключае, што расейскі дыктатар будзе «выкарыстоўваць тыя віды зброі, якія не павінен выкарыстоўваць». Шэрман адзначыла, што Пуцін ужо зрабіў зброяй харчаванне і энэргетыку.

«Спадзяюся, ён разумее тое, што сказаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн: Не трэба. Не рабіце гэтага», - адзначыла намесніца Блінкена, нагадваючы аб папярэджанні кіраўніка Белага дома Пуціну, калі РФ выкарыстае хімічную або ядзерную зброю.

Нагадаем, што 20 верасня расейскія СМІ пісалі аб тэрміновым відэазвароце Пуціна і Шайгу, магчымым абвяшчэнні частковай мабілізацыі ў Расеі і анэксіі акупаваных частак Луганскай, Данецкай, Херсонскай і Запарожскай абласцей.

Аднак пасля ў расейскіх СМІ з'явілася інфармацыя, што зварот Пуціна чакаецца раніцай 21 верасня.

У Белым доме заявілі, што, паводле іх звестак, Пуцін, магчыма, рыхтуецца абвясціць мабілізацыю ў РФ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках