23 красавiка 2024, aўторак, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якое будзе надвор'е ў апошнія дні студзеня

Якое будзе надвор'е ў апошнія дні студзеня

Прагноз для Беларусі на наступныя некалькі дзён.

29 студзеня (нядзеля) надвор'е будзе вызначаць франтальны раздзел, які рухаецца з Балтыйскага мора. Чакаецца хмарнае з прасвятленнем надвор'е. Уначы пераважна на паўночным захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовы снег. На асобных адцінках дарог слізгота. Вецер заходняй чвэрці сярэдні, удзень на паўночным захадзе парыўны. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -2..-8°С, пры прасвятленні да -10°С, максімальная ўдзень -4..+1°С.

30 студзеня (панядзелак) краіна апынецца пад уплывам атмасфэрных франтоў ад цыклону з цэнтрам над Фінляндыяй. Будзе хмарна. Уначы месцам, раніцай і ўдзень у шмат якіх мясцінах краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, удзень з дажджом).

У асобных мясцінах чакаецца мяцеліца, слабая абліваха, на дарогах слізгота. Вецер паўднёва-заходні, заходні сярэдні, уночы месцам, удзень на большай частцы тэрыторыі моцны парыўны. Тэмпература паветра мінімальная ўночы 0..-6°С, максімальная ўдзень -3..+3°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках