Cмартфон спаліў кватэру ў Гародні
10- 15.10.2023, 21:37
- 15,962
Каратнула зарадка.
Сур'ёзны пажар адбыўся 15 кастрычніка ў мікрараёне Альшанка ў Гародні. На вуліцы Айчыннай гарэла кватэра ў шматпавярхоўцы.
Для тушэння пажару на дзявятым паверсе была задзейнічаная спецыяльная тэхніка МНС. Пра гэта паведамляе NewGrodno.

Ратавальнікі хутка патушылі пажар. Цяпер высвятляецца, што было прычынай здарэння.


