17-гадовы беларус выступіў на Champions Chess Tour у Таронта
1- 13.12.2023, 21:43
- 5,610
Беларуса называюць узыходнай зоркай шахматаў.
17-гадовы беларус Дзяніс Лазавік выступіў на Champions Chess Tour у Таронта. Самы малодшы з удзельнікаў шахматыст атрымаў адну перамогу ў сямі сустрэчах і заняў восьмае месца ў суперфінале турніру хуткіх шахматаў, паведамляе «Еврорадио»x.
Стартавую партыю Лазавік згуляў з Магнусам Карлсэнам, першым нумарам у сусветным шахматным рэйтынгу (на відэа). А перамог ён француза Максіма Ваша-Лаграва.
Дзяніс Лазавік – першы беларускі шахматыст, які выступіў у суперфінале такога турніру.
Беларуса называюць узыходнай зоркай шахматаў.