У Менску зачынілася чарговае папулярнае месца на тусовачнай вуліцы
2- 13.12.2023, 21:57
- 8,460
Супрацоўнікі пляцоўкі запрасілі сваіх гасцей «на развітальную вечарынку».
У Менску зачыняецца культурная прастора «Вершы», якая амаль тры гады працавала на месцы бара «Ў» на вуліцы Кастрычніцкай. Пра гэта паведаміла ў сябе ў Instagram каманда праекту.
«Сябры, хочам паведаміць вам, што ўсімі любімы праект “Вершы” прыйшоў да свайго лагічнага заканчэння», – гаворыцца ў паведамленні.
Супрацоўнікі пляцоўкі запрасілі сваіх гасцей «на развітальную вечарынку, недзе ў іншым месцы» і паабяцалі расказаць усе падрабязнасці крыху пазней.
«Усім піс энд лаў», – дадалі яны.
Пляцоўка працавала ў памяшканні былога бара «Ў», які зачыніўся восенню 2020-га. «Вершы» пераехалі сюды ў лютым 2021-га і адчыніліся ўжо праз два месяцы.
Акрамя кавярні, тут праходзілі музычныя і кінавечары, арт-выставы, лекцыі і майстар-класы.