21 траўня 2026, Чацвер, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саміт B9 асудзіў рэжым Лукашэнкі і ўсіх, хто дапамагае вайне супраць Украіны

17
Саміт B9 асудзіў рэжым Лукашэнкі і ўсіх, хто дапамагае вайне супраць Украіны

Саміт «Бухарэсцкай дзявяткі» адбыўся ў Варшаве.

Лідэры «Бухарэсцкай дзявяткі» на саміце ў Варшаве 22 лютага дамовіліся падтрымліваць адзін аднаго ў выпадку пагрозы, асудзілі расейскую агрэсію супраць Украіны, а таксама выступілі за ўзмацненне прысутнасці NATO ў рэгіёне. Не забыліся ў заяве і аб рэжыме Лукашэнкі.

Расея ў дакуменце называецца "самай значнай і простай пагрозай бяспецы хаўруснікаў".

Беларусь у дакуменце згадваюць як хаўрусніцу Расеі ў нападзе на Украіну: «Мы самым цвёрдым чынам асуджаем агрэсіўную вайну Расеі. Колькасць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва Украіны расце праз несэлекцыйныя ракетныя ўдары Расеі і наўмысныя напады на найважнейшыя аб'екты інфраструктуры, у тым ліку выкарыстанне Чорнага мора ў якасці стартавай пляцоўкі. Вінаватыя ў зверствах і ваенных злачынствах будуць прыцягнутыя да адказнасці. Мы мерымся працягваць міжнародны ціск на Расею. Мы таксама асуджаем усіх тых, у тым ліку Беларусь, хто актыўна спрыяе агрэсіўнай вайне Расеі супраць Украіны».

Аўтары дакумента заяўляюць, што будуць падтрымліваць Украіну ў вызваленні акупаваных тэрыторый да міжнародна прызнаных меж, пакуль гэта будзе неабходна. Таксама яны вітаюць еўраатлантычныя памкненні Украіны.

"Мы ахвочыя шчыльна супрацоўнічаць і падтрымліваць нашых партнёраў - Рэспубліку Малдова, Грузію, Боснію і Герцагавіну, якія найбольш схільныя да рызыкі дэстабілізацыйнага і шкоднага ўплыву Крамля на ўсходзе і поўдні Альянсу", - гаворыцца ў заяве.

Акрамя кіраўнікоў краін B9 у саміце прынялі ўдзел прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн і генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках