21 траўня 2026, Чацвер, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ нанеслі 12 удараў па мясцінах засяроджвання асабовага складу акупантаў

УСУ нанеслі 12 удараў па мясцінах засяроджвання асабовага складу акупантаў

Вечаровая справаздача Генеральнага штаба УСУ.

Украінскія вайскоўцы далей знішчаюць расейцаў, і нанеслі 12 удараў па абшарах засяроджвання асабовага складу акупантаў.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.

Расейская Федэрацыя працягвае весці поўнамаштабную ўзброеную агрэсію супраць Украіны. Асноўныя намаганні засяроджваюць на вядзенні наступальных дзеянняў на Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Шахцёрскім кірунках, павялічвае колькасць асабовага складу.

За суткі супраціўнік нанёс 9 ракетных удараў, 4 з якіх - па месце Харкаве, і 10 авіяцыйных удараў. Здзейсніў больш за 20 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. Пагроза нанясення ракетных удараў застаецца высокай па ўсёй тэрыторыі Украіны.

На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім кірунках аперацыйная сітуацыя застаецца без істотных змен. Супраціўнік далей захоўвае вайсковую прысутнасць паблізу дзяржаўнай мяжы Украіны, аднак прыкмет фармавання яго наступальных груповак не выяўлена.

Вораг учыніў мінамётныя і артылерыйскія абстрэлы паселішчаў Міхальчына Слабада Чарнігаўскай вобласці; Каранок, Баяра-Ляжачы, Рыжаўка і Басоўка Сумскай вобласці, а таксама 15 абшараў паселішчаў у Харкаўскай вобласці. Сярод іх - Цімафееўка, Старыца, Ваўчанск, Бударкі, Свіраннае і Балагоўка.

У ваколіцы Балагоўкі была знойдзеная варожая дыверсійна-выведная група. У выніку атакі з боку падраздзяленняў сіл абароны вораг адышоў на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі.

На Купянскім і Ліманскім кірунках вораг правёў некалькі беспаспяховых наступальных дзеянняў. Таксама распачаў спробу пранікнення дыверсійна-выведнай групы ля Фігалоўкі. Абстраляў з артылерыі абшары такіх паселішчаў як Каменка, Гранікаўка, Катляроўка і Берастава Харкаўскай вобласці; Неўскае, Крамянная, Кузьміно, Дыброва, Белагораўка ў Луганскай вобласці дыі Іванаўка і Ямпалеўка Данецкай вобласці.

На Бахмуцкім кірунку супраціўнік працягвае атакі пазіцый украінскіх войскаў паблізу такіх паселішчаў як Арэхава-Васілаўка, Дубава-Васілаўка, Бярхоўка, Ягаднае і Бахмут. Вораг актыўна вядзе паветраную выведку для карэкцыі агню артылерыі. Пад абстрэлы трапілі абшары 18 паселішчаў. Сярод іх Спорнае, Вясёлае, Дубава-Васілаўка, Бярхоўка, Ягаднае, Бахмут і Азаранаўка.

На Аўдзееўскім і Шахцёрскім кірунках акупанты вялі беспаспяховы наступ паблізу Навабахмутаўкі, Вадзянога, Невельскага, Мар'інкі і Прачыстоўкі. Учынілі артылерыйскія абстрэлы па абшарах 20 абшарах паселішчаў. Сярод іх - Навабахмутаўка, Аўдзееўка, Першамайскае, Вадзяное, Невельскае, Краснагораўка, Мар'інка, Парасковееўка, Новаміхайлаўка, Вуглядар, Вялікая Навасёлка Данецкай вобласці.

На Запарожскім кірунку пад варожыя абстрэлы трапілі абшары такіх паселішчаў як Урэмаўка, Навасёлка, Наваполь Данецкай вобласці; Малінаўка, Гуляйполе, Залізнічнае, Новаданілаўка, Каменскае Запарожскай вобласці і Вышэйтарасаўка ў Днепрапятроўскай вобласці.

На Херсонскім кірунку ад артылерыйскага агню расейскіх акупацыйных войскаў пацярпелі селішчы Херсонскай вобласці, якія знаходзяцца на правым беразе ракі Дняпра. У тым ліку Новацягінка, Антонаўка і Чарнабаеўка.

Расейскія акупанты выкарыстоўваюць мясцовую інфраструктуру на часова занятай частцы Запарожскай вобласці ва ўласных мэтах, тым ліку з мэтай уласнага ўзбагачэння. Так, на адной са станцый тэхнічнага абслугоўвання ў месце Такмаку захопнікі не толькі абслугоўваюць сваю вайсковую тэхніку, але і разбіраюць на запасныя часткі захопленыя ў мясцовага насельніцтва аўтамабілі для далейшага продажу.

Авіяцыя Сіл абароны за дзень нанесла 10 удараў па абшарах засяроджвання асабовага складу і вайсковай тэхнікі акупантаў. А падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі за дзень пацэлілі ў 2 абшары засяроджвання жывой сілы супраціўніка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках