27 красавiка 2024, Субота, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская футбалістка выступіла супраць допуску спартоўцаў з РФ і Беларусі да Алімпіяды

8
Расейская футбалістка выступіла супраць допуску спартоўцаў з РФ і Беларусі да Алімпіяды
НАДЗЕЖДА КАРПАВА

Надзежда Карпава назвала Пуціна фашыстам і старым дыктатарам.

Расейская футбалістка Надзежда Карпава выступіла супраць допуску спартоўцаў са сваёй краіны і Беларусі да Алімпійскіх гульняў-2024 у Парыжы, паведамляе «Новое время».

Са слоў Карпавай, прысутнасць расейцаў і беларусаў на Алімпіядзе будзе на карысць Пуціну і ўмацуе ягоны рэжым.

«Ні для каго не сакрэт, што, як і для ўсякага дыктатара, спорт для Пуціна - гэта моцны інструмент для падману людзей. Таму я болей салідарная з украінскімі палітыкамі: ніхто [з расейскіх спартоўцаў] ехаць на Алімпіяду не мае», - сказала Карпава.

Футбалістка дадала, што нават нейтральная пазіцыя гэтых спартоўцаў можа зрабіць негатыўны ўплыў, падаўшы прыклад з інтэрвію вядомай беларускай тэнісісткі і пераможцы Australian Open, дзе яна, каментуючы скандал на турніры з заўзятарамі з сымболікай расейскіх войскаў, заявіла: «Я не палітык», «Я не буду абмяркоўваць гэтыя тэмы» і «Я баюся за сваё жыццё, не правакуйце мяне».

«У чалавека, які глядзіць яго ў Аўстраліі, ствараецца ўражанне, што гэта проста «складаная палітычная сітуацыя», і можна ўстаць на бок Расеі, а можна - на бок Украіны. І ейны дзіўны адказ працуе на карысць гэтай пуцінскай прапагандзе. Гэта іхні галоўны інструмент - безупынна падмяняць паняцці.

Калі Пуцін пачынае падлабуньвацца да спартоўцаў накшталт Авечкіна, ён і ягоныя палітычныя тэхнолагі выдатна разумеюць, што яны купляюць сабе лаяльнасць мільёнаў людзей, якія з'яўляюцца фанатамі гэтых спартоўцаў, і як-ніяк гэта ўсё адно працуе на прапаганду», — падкрэсліла Карпава.

Карпава адзначыла, што людзі з іншых краін таксама пачынаюць зазнаваць момант "не ўсё так адназначна", і з гэтым трэба змагацца.

“Мне здаецца, гэта трэба спыняць. Трэба паказваць, што гэтая вайна абсалютна жахлівая, а Пуцін - агрэсар, фашыст, стары дыктатар. Людзі маюць гэта разумець. Таму я абсалютна салідарная з украінскім урадам, які кажа: «На такіх умовах мы не маем ўдзельнічаць у Алімпіядзе», - падсумавала Карпава.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках