21 верасня 2024, Субота, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь будзе свабоднай

12
Беларусь будзе свабоднай
ФОТА: REUTERS

Перамога не за гарамі.

Я прынцыпова застаўся ў Беларусі, не здаўся і ніколі не здамся, піша чытач тэлеграм-канала "Баста!". Нягледзячы на ўсе выклікі і цяжкасці, у мяне працягвае жыць вера, што Беларусь будзе свабоднай. Я працягваю шкодзіць рэжыму ўсімі магчымымі спосабамі, таму што дакладна ведаю - усё не дарма.

Рэжым можа спрабаваць зламаць нас, але мы мацнейшыя за іх жорсткасць і тыранію. Кожны раз, калі яны арыштоўваюць актывіста, на ягонае месца прыйдуць яшчэ дзесяць. Кожны раз, калі яны спрабуюць прымусіць нас замаўчаць, нашы галасы будуць станавіцца яшчэ гучнейшымі і больш рашучымі.

Я веру, што будуць перамены, і што перамога не за гарамі. У нас ёсць мужнасць, стойкасць і рашучасць давесці гэтую барацьбу да канца.

Усім беларусам я хачу сказаць: не страчвайце надзеі і не здавайцеся. Пуцінскі рэжым аслабеў і зусім хутка Расея з зазнае гучную паразу ў гэтай вайне. Іх шасцёрка Лукашэнкі без падтрымкі Расеі нічога не зможа зрабіць супраць цэлага народа. Разам мы абавязкова знішчыць лукашысцкі рэжым. Мы вызвалім Беларусь і пабудуем свабодную, дэмакратычную і справядлівую краіну. Наш шлях можа быць доўгім і цяжкім, але мы пройдзем яго разам, з высока паднятай галавой і нязломным духам. Перамога будзе за намі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках