26 красавiка 2024, Пятніца, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выглядае ўсё як інсцэніроўка і нейкая правакацыя»

9
«Выглядае ўсё як інсцэніроўка і нейкая правакацыя»

Беларусы пракаментавалі атаку на спецназ КДБ у Гародні.

19 сакавіка ў Гародні прагрымелі выбухі і стрэлы. Відавочцы паведамілі, што іх чулі на вуліцах Курчатава і Урублелеўскага.

Пазней прапаганда заявіла, што ў Гародні падчас затрымання «ліквідавалі» замежніка.

Увечары таго ж дня да рэзідэнцыі старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка прыехала міліцыя. Каля службовага дома чыноўніка на вуліцы Свярдлова назіралася вялікая колькасць сілавікоў, прыехала міліцыя, службы размінавання з сабакамі.

Пакуль афіцыйныя структуры ніяк не каментуюць гэтыя падзеі, журналісты «Белсату» паслухалі, што пра гэта гавораць звычайныя гарадзенцы.

Панядзелак, 20 сакавіка, наступны дзень пасля падзей, пачаўся як звычайна: людзі з раніцы спяшаюцца на працу, на лавачках каля пад'ездаў грэюцца на вясновым сонцы паджылыя жанчыны.

«Я чула нешта краем вуха, у нашым раёне паўсюды стаялі патрулі міліцыі. У мяне моцна падняўся ціск. Ясна было толькі, што нешта здараецца, але што? І каму верыць? Увесь час на тэлевізіі кажуць адно, у інтэрнэце чытаеш яшчэ 10 версій. Складана арыентавацца. Таму проста ўжо нікому не верыш. А сваім дзецям я апошнім часам кажу - едзьце, калі маеце магчымасць. Страшныя рэчы адбываюцца навокал, а трэба жыць, а не выжываць. Цяпер жа і па вуліцах будзе страшна хадзіць», - кажа жанчына пенсійнага ўзросту.

На прадпрыемствах, у навучальных установах, крамах ніхто апошніх падзеяў не абмяркоўвае.

«А што тут абмяркоўваць, на маёй працы ўсё ціха. Мяне, відаць, ужо нічым не здзівіць і не ўразіць. Я ўжо даўно не выводжу гэтых усіх навін і імкнуся ў іх не паглыбляцца, не разбірацца. Як расліна цяпер, проста жывеш з думкай, каб захавацца», – кажа гарадзенка 40 гадоў.

Людзі, якія ўсё ж сочаць за навінамі, прыгнечаныя і настроеныя дэпрэсіўна.

«Выглядае ўсё як інсцэніроўка і нейкая правакацыя. Не разумею, што адбываецца, маю толькі здагадкі. Магчыма, гэта вагнераўцы якія, у каго яшчэ можа быць тут, у Беларусі, зброя, і адкуль яе маглі прывезці як не з Расеі? Кажуць, што ліквідавалі нейкага замежніка, і гэта таксама дзіўна гучыць. Чаму не назваць, што за замежнік? Калі б быў нейкі паляк ці ўкраінец, то раструбілі б ужо па ўсіх каналах. Усе шукаюць схаваныя ячэйкі, кожны дзень затрыманні, што яшчэ нафантазуюць? Адзінае, што можна сказаць дакладна - мы цяпер закладнікі, пешкі ў нейкай вялікай гульні», - кажа гарадзенец 45 гадоў.

Тым часам СМІ паведамляюць, што 19 сакавіка вайскоўцы з аўтаматамі стаялі на ўсіх выездах з Гародні і правяралі кожны аўтамабіль. 20 сакавіка на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску «Казловічы» старанна правяраюць кожны аўтамабіль на выезд з краіны, падарожнікаў выклікаюць на гутарку ў кабінет, правяраюць тэлефоны і рэчы. Магчыма, працуе КДБ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках