21 траўня 2026, Чацвер, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўрапарламенце заклікаюць спыніць сталае злоўжыванне Вугоршчынай правам вета

20
У Еўрапарламенце заклікаюць спыніць сталае злоўжыванне Вугоршчынай правам вета

Краіна рэгулярна выступае супраць агульнай лініі ЕЗ.

Група дэпутатаў Еўрапарламента заклікала Еўракамісію адрэагаваць на сітуацыю з паводзінамі Вугоршчыны, якая рэгулярна выступае супраць агульнай лініі ЕЗ, на той падставе, што гэта парушае адну з асноўных каштоўнасцяў Звязу.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», ліст, адрасаваны прэзідэнту Еўракамісіі і профільным еўракамісарам, апублікавалі некалькі яго падпісантаў, у тым ліку і літоўскі еўрадэпутат Андрус Кубілюс.

Еўрадэпутаты прыводзяць шырокі пералік прыкладаў, калі Вугоршчына так ці інакш перашкаджала пэўным крокам ЕЗ, накіраваным на падтрымку Украіны, умацаванне геапалітычнай бяспекі Еўропы, санкцыі супраць Расеі і змяншэнне яе здольнасці працягваць узброеную агрэсію, падтрымку дэмакратыі ў краінах-суседзях Еўразвяза.

Дарэчы, тут успамінаюць, як Будапешт выстаўляў тыя ці іншыя патрабаванні да пакетаў санкцый супраць Расеі, пагражаючы правам вета; як Вугоршчына да апошняга блакавала паседжанне камісіі Украіна-NATO на вышэйшым узроўні, пакуль вета не абышлі працэдурна, як яна марудзіць з ратыфікацыяй уступлення Швэцыі ў NATO і доўга затрымлівала ўступленне Фінляндыі.

«Такія дзеянні вугорскіх уладаў маюць усе прыкметы парушэння асноватворнай каштоўнасці Еўразвяза – каштоўнасці салідарнасці... Злоўжыванне правам вета несумяшчальнае з фундаментальнай каштоўнасцю салідарнасці.

Інстытуты ЕЗ павінны абараняць яго ад злоўжывання з боку адной краіны-чальца, ужываючы палажэнні арт.7, як і ў выпадку іншай асноватворнай каштоўнасці - вяршэнства права. Права вета ў Дамовах ЕЗ не стваралася для таго, каб адна краіна наўмысна і рэгулярна парушала фундаментальную каштоўнасць Еўразвяза», – аргументуюць падпісанты.

Еўрадэпутаты нагадваюць, што арт.7 прадугледжвае магчымасць звароту траціны краін, Еўрапарламента ці Еўракамісіі, каб пачаць працэдуру вызначэння, ці ёсць рызыка таго, што краіна парушае асноўныя каштоўнасці ЕЗ.

На гэтых падставах яны просяць кіраўніцтва Еўракамісіі выказаць пазіцыю:

- ці згоднае яно з тым, што злоўжыванне Вугоршчыны правам вета пагражае сур'ёзным парушэннем салідарнасці як адной з асноўных каштоўнасцяў ЕЗ;

- ці гатовая Еўракамісія ініцыяваць у дачыненні да Вугоршчыны працэдуру, прадугледжаную арт.7, а калі не, то ці падтрымала б такую ініцыятыву ад Еўрапарламента.

Усяго ліст падпісалі 18 еўрадэпутатаў: ад Літвы, Польшчы, Нямеччыны, Чэхіі, Славаччыны, Даніі, Фінляндыі, Нідэрландаў, Бельгіі, Ірландыі і двое - ад самой Вугоршчыны.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках