Лукашэнка прызнаў праблемы ў стасунках з Расеяй
24- 22.05.2023, 21:02
- 33,824
Дыктатар заявіў пра «нестыкоўкі».
Аляксандр Лукашэнка прызнаў наяўнасць праблемаў у беларуска-расейскіх стасунках. Гэтую тэму абмеркавалі падчас комплекснага даклада амбасадара Беларусі ў Расеі Дзмітрыя Крутога, паведаміла прэс-служба дыктатара.
Лукашэнка заўважыў, што ў беларускім урадзе дакладваюць, што «амаль няма ніякіх праблемаў» паміж Беларуссю і Расеяй. Аднак дыктатар сам у гэтым сумняваецца.
– Я ў гэта мала веру. Я бачу з сітуацыі, што ўсё ж такі праблемы ёсць, нестыкоўкі нейкія, – заявіў ён.