21 траўня 2026, Чацвер, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Уладзімір Гундар аглух у карцары

10
Палітвязень Уладзімір Гундар аглух у карцары
УЛАДЗІМІР ГУНДАР

У яго пачалася ліхаманка.

Як стала вядома «Вясне», Уладзімір Гундар стаў дрэнна чуць у апошні дзень 7-дзённага знаходжання ў карцары. Пасля выхаду адтуль у палітвязня пачалася ліхаманка ў камеры, яму было вельмі холадна, балелі галава і вушы, ён перастаў чуць сукамернікаў і зразумеў, што аглух канчаткова.

Выкліканы лекар даў Гундару цытрамон і ібупрафен, абяцаў выклікаць лора. Аднак да гэтага часу невядома, ці наведаў палітвязня спецыяліст.

Пакаранне карцарам Уладзіміру Гундару было вынесенае яшчэ ў першы дзень красавіка за не так пакладзеную на шконку падушку. Але цягам месяца яго туды не скіроўвалі праз адсутнасць вольнага месца.

Палітвязень Уладзімір Гундар асуджаны на 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле 4 артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Разгляд апеляцыйнай скаргі паводле апошняга прысуду адбудзецца 6 чэрвеня.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках