21 траўня 2026, Чацвер, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пакруціў туды-сюды яшчэ раз пашпарт і сказаў, што магу сыходзіць»

6
«Пакруціў туды-сюды яшчэ раз пашпарт і сказаў, што магу сыходзіць»

Айцішнік з ВНЖ іншай краіны прыляцеў у Беларусь і расказаў, пра што з ім «гутарылі» ў аэрапорце.

Апошнія два месяцы на мяжы Беларусі з Расеяй і ЕЗ – узмоцненыя праверкі і «гутаркі». Devby.io даведаўся пра змест такой гутаркі ад айцішніка, які не быў у Беларусі блізу года. Яго апытвалі ў аэрапорце Менск-2.

– У Беларусі я не быў блізу года. У Менск прыляцеў з іншай краіны (ёсць ВНЖ гэтай краіны). Вось што здарылася ў аэрапорце.

Пашпартны кантроль. У дамы за шклом – спіс прозвішчаў на паперцы. Кожнага правярае паводле гэтага спісу. Убачыла маё прозвішча – адразу за тэлефон. Я пытаю: «Што за спіс, каму тэлефануеце?» Мне ў адказ: «Які спіс? Нікому я не тэлефаную!»

Прыйшоў памежнік і сказаў «прайсці». Адвёў у нейкі кут, які накшталт загону быў абгароджаны стойкамі і яшчэ нечым. Выхад з яго толькі адзін, каля яго два маладыя памежнікі (гадоў 18–20) і такая самая дзяўчынка ў форме. Выходзіць забаранялі, у прыбіральню – з суправаджэннем.

Нас сабралася 10–12 чалавек. Быў замежнік гадоў 50, жанчына гадоў 60, хлопцы і дзяўчаты 30–40 гадоў. На пытанне «за што затрыманыя» і патрабаванне тлумачэнняў нам адказвалі «ўсё скажуць». Калі мы сталі адкрыта выяўляць незадаволенасць, усіх папярэдзілі, што «цяпер затрымаем на 3 гадзіны “паводле закону”».

Чакалі ў выніку хвілінаў 40–50. Потым па адным нас сталі выклікаць на «гутарку».

Чалавек, які са мной размаўляў, быў у цывільным, не назваўся. Пытанняў было шмат:

«Што рабіў у іншай краіне? Як даўно не быў у Беларусі і чаму, дзе жыве сям'я? Як даўно быў ва Украіне? Ці часта бываю ў Польшчы? Дзе працую, чаму ў ІТ і як даўно? Ці былі ў мяне кантакты са спецслужбамі і сілавымі структурамі краіны пражывання? Ці ўдзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе? Кароннае пытанне – з якой мэтай наведваю Беларусь (і гэта ў грамадзяніна РБ пытаўся)».

Потым пакруціў туды-сюды яшчэ раз пашпарт і сказаў, што магу ісці. Тэлефон/ноўтбук не глядзелі, у рэчах не капаліся.

Адзначым, што ў красавіку – траўні ўзмоцненыя праверкі аднавіліся на мяжы Беларусі з Літвой і Польшчай. Сілавікі сталі выбарачна правяраць мэсэнджары і сацсеткі на тэлефонах.

Адначасова змяніўся фармат праверак беларусаў, якія выязджаюць у ЕЗ без візаў. Іх сталі выбарачна прасіць прад'яўляць віды на жыхарства.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках