29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча і Нідэрланды далучыліся да навучання ўкраінскіх пілотаў на знішчальніках F-16

Польшча і Нідэрланды далучыліся да навучання ўкраінскіх пілотаў на знішчальніках F-16

Пра гэта прэм'еры дзвюх краінаў абвясцілі на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці.

Нідэрланды і Польшча далучыліся да праграмы навучання ўкраінскіх пілотаў на амерыканскіх знішчальніках F-16. Пра гэта прэм'еры дзвюх краінаў абвясцілі на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Малдове, паведамляе CNN.

«Мы склалі графік трэніровак. Польшча дапаможа Украіне ў навучанні пілотаў самалётаў F-16», – сказаў прэм'ер-міністр рэспублікі Матэвуш Маравецкі.

Акрамя таго, ён заявіў, што ў Варшавы не стае зенітна-ракетных комплексаў Patriot, каб перадаваць іх Кіеву, таму ён заклікаў іншыя краіны, у якіх яны ёсць, як мага хутчэй падзяліцца з украінскімі вайскоўцамі.

На саміце таксама прысутнічаў прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ, які сказаў, што Амстэрдам пачне навучанне ўкраінскіх пілотаў на самалётах F-16 «як мага хутчэй».

«Гэта важны крок у забеспячэнні таго, каб Украіна магла абараніць сябе. Мы сабраліся тут сёння з лідарамі краінаў, якія ўваходзяць у знішчальную кааліцыю за Украіну. Я заклікаў іншыя прысутныя краіны далучыцца да кааліцыі. Украіна павінна перамагчы ў гэтай вайне», – напісаў ён у Twitter.

Пры гэтым кіраўнік дыпламатыі ЕЗ Жазэп Барэль на мінулым тыдні казаў, што Польшча і некаторыя іншыя краіны Еўразвязу ўжо пачалі навучаць украінскіх пілотаў на знішчальніках F-16. «Вучэнні пачаліся ў некалькіх краінах, напрыклад у Польшчы», – казаў ён.

Раней як мінімум пяць еўрапейскіх дзяржаваў – Бельгія, Вялікая Брытанія, Данія, Нідэрланды і Нарвегія – у прыватным парадку далі зразумець, што гатовыя даць амерыканскія знішчальнікі F-16 УСУ. Улады ЗША, якія доўгія месяцы выступалі супраць перадачы знішчальнікаў Кіеву, дазволілі пастаўку Украіне F-16, якія стаяць на ўзбраенні краінаў NATO.

Пазней Вашынгтон пастанавіў далучыцца да падрыхтоўкі ўкраінскіх пілотаў на знішчальніках, сказаў памочнік амерыканскага прэзідэнта ў нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван. «З тым, як у найбліжэйшыя месяцы будзе весціся падрыхтоўка, мы будзем працаваць з нашымі хаўруснікамі, каб вызначыць, калі будуць пастаўленыя самалёты, кім і ў якой колькасці», – сказаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках