20 траўня 2024, панядзелак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы масава набывалі крыптавалюту падчас ваеннага мяцяжу

Расейцы масава набывалі крыптавалюту падчас ваеннага мяцяжу

Расейцы панікавалі праз паход Прыгожына на Маскву.

Падчас спробы ваеннага мяцяжу расейцы пачалі масава набываць крыптавалюту. 24 чэрвеня аб'ёмы гандлю стэйблкоінам Tether за рублі вырас больш чым утрая, да $15 млн. Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на звесткі даследчай кампаніі CCData.

Гэта рэкордны аб'ём гандлю Tether за рублі са снежня 2022 года, сказала агенцтву Клара Медалі, дырэктарка даследаванняў кампаніі Kaiko, якая спецыялізуецца на звестках у сферы блокчэйн-тэхналогій.

Гандаль праходзіў на крыптабіржах, што ўсё яшчэ падтрымліваюць рублёвыя аперацыі, у тым ліку Binance, Cryptonex, HitBTC і Coinsbit.

Tether і іншыя стэйблкоіны адрозніваюцца ад астатніх крыптавалютаў прывязкай да рэальных актываў. Напрыклад, кошт USDT Tether прыкладна роўны 1 даляру ЗША і, як правіла, захоўвае гэты парытэт. Звычайна стэйблкоіны выкарыстоўваюць для пераводу грошай паміж рознымі біржамі, а таксама для захавання сродкаў пры ваганні курсаў.

Рэзкі рост аб'ёму гандлю можа гаварыць, што «ўдзельнікі рынку звярнулі ўвагу на менш валатыльны ў параўнанні з рублямі актыў, такі як USDT, паколькі аналагічныя тэндэнцыі не назіраліся для біткоіна», сказаў Bloomberg мэнэджар у камунікацыях CCData Джэймі Слая.

У пятніцу, 23 чэрвеня, у Расеі пачаўся ўзброены мяцеж наймітаў з ПВК «Вагнер». Яе кіраўнік Яўген Прыгожын абвінаваціў Мінабароны РФ у абстрэле пазіцый байцоў кампаніі, запатрабаваў адстаўкі кіраўніка Мінабароны Сяргей Шайгу і кіраўніка Генштаба Валерыя Герасімава, а таксама абвясціў «марш справядлівасці» на Растоў. На наступны дзень стала вядома, што «вагнераўцы» захапілі кантроль над горадам і паралельна арганізавалі марш на Маскву. Цягам дня калоны ваеннай тэхнікі наймітаў ехалі ў сталіцу, збіваючы па дарозе расейскую авіяцыю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках