22 траўня 2026, Пятніца, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Вельмі ўважліва сочым, што адбываецца ў Беларусі

8
Зяленскі: Вельмі ўважліва сочым, што адбываецца ў Беларусі

Ён паведаміў, што пакуль маштабных пагрозаў з боку Беларусі няма.

Магчымыя пагрозы з боку Беларусі – гэта адно з пытанняў, якія абмяркоўваліся 14 ліпеня на пасяджэнні стаўкі вярхоўнага галоўнакамандавальніка, расказаў у вечаровым звароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ягоны тэкст прыводзіць сайт кіраўніка дзяржавы.

Зяленскі паведаміў, што сённяшняе паседжанне стаўкі было вельмі дэталёвым і сфакусаванае на перадавой.

«Сітуацыя на ўсіх ключавых кірунках дзеянняў – як абароны ад расейскіх штурмаў, так і нашых актыўных крокаў наперад. Плюс усё, што для гэтага важнае. Снарады, зброя, тэхніка. Рацыянальнасць выкарыстання снарадаў, забеспячэнне партнёрамі і нашай, украінскай вытворчасцю. Лагістыка», – назваў ён.

У ходзе пасяджэння дакладвалі галоўны камандавальнік УСУ Валерый Залужны, камандзір Сухапутных войскаў Аляксандр Сырскі і камандзір аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў «Таўрыя» Аляксандр Тарнаўскі, камандзіры адрэзкаў фронту, а таксама кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Сяргей Дэйнека і міністр унутраных справаў Ігар Кліменка.

«Быў важны даклад кіраўніка ГУР [Кірыла] Буданава датычна сітуацыі на тэрыторыі Беларусі – вельмі ўважліва сочым, што там адбываецца з гледзішча бяспекі. На сёньня маштабных пагрозаў няма. Поўнае наша засяроджванне – на фронце, – дадаў Зяленскі. – Мы павінны разумець вельмі дакладна – максімальна дакладна, – што расейскія сілы на нашых паўднёвых і ўсходніх землях укладваюцца ўсім, чым могуць, у тое, каб спыніць нашых ваяроў. І кожная тысяча метраў прасоўвання наперад, кожны поспех кожнай нашай баявой брыгады заслугоўваюць падзякі. Усе, хто ідзе на штурм, усе, хто адбівае варожыя штурмы, – малайцы, і я ўдзячны кожнаму нашаму воіну!»

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках