23 траўня 2026, Субота, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Малдове ствараюць Міністэрства барацьбы з дэзынфармацыяй

У Малдове ствараюць Міністэрства барацьбы з дэзынфармацыяй

Дырэктара новай структуры прызначыць прэзідэнт Малдовы паводле вынікаў конкурсу.

14 ліпеня парламент Малдовы прагаласаваў за ініцыятыву прэзідэнткі Маі Санду аб стварэнні новай дзяржаўнай структуры – Цэнтра стратэгічных камунікацый і барацьбы з дэзынфармацыяй. Пра гэта паведамляе NewsMaker.md.

Задачай стваранай структуры будзе супрацьдзеянне дэзынфармацыі і маніпуляцыям, а таксама супрацоўніцтва з іншымі ўстановамі ў галіне барацьбы з дэзынфармацыяй, маніпуляцыямі і замежным умяшаннем.

Дырэктара новай структуры прызначыць прэзідэнтка Малдовы паводле вынікаў конкурсу. У складзе Цэнтра будзе створаная камісія з 11 чалавек, якіх дэлегуюць органы дзяржаўнай улады і грамадзянская супольнасць.

29 траўня Санду агучыла заканадаўчую ініцыятыву пра стварэнне нацыянальнага цэнтра супрацьдзеяння прапагандзе Patriot.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках