Як выглядае самая дарагая кватэра, якую набылі ў ліпені ў Менску
20- 15.08.2023, 21:21
- 16,886
Яна знаходзіцца недалёка ад вадасховішча Дразды.
Самая дарагая кватэра, прададзеная ў Менску ў ліпені, каштавала пакупніку 450 тысячаў даляраў, піша Realt.by. Расказваем, дзе яна знаходзіцца, і паказваем, як там унутры.
Знаходзіцца кватэра ў ЖК «Алімпік Парк» на вуліцы Ратамская, 26. Гэты дом быў пабудаваны ў 2020 годзе, недалёка ад вадасховішча Дразды. Кватэра знаходзіцца на 6-м паверсе з 7.

Агульная плошча кватэры складае 126,9 м2, жылая – 102. У ёй размешчаны 3 паасобныя жылыя пакоі, кухня-гасцёўня, 2 гардэробныя, 2 санвузлы, асобная пральня, а вокны выходзяць на бок заказніка «Лебядзіны». У кватэры стыльны інтэр'ер: аздабленне выкананае з дарагіх і якасных матэрыялаў, а ўся мэбля выраблялася пад замову.






Паводле звестак НКА, гэтае жыллё абышлося пакупніку на 450 тысячаў даляраў. Кошт квадратнага метра склаў 3546 даляраў.